«Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!»
«Салідарнасць» прапануе вашай увазе цыкл публікацый пра нацыянальныя сімвалы Беларусі. Пачнем з герба «Пагоня».Першыя ўзгадкіПершыя выявы узброенага вершніка з’явіліся на тэрыторыі Заходняй Еўропы ў 11 стагоддзі.
Як правіла, гэта былі княжацкія пячаткі. Па адной з версій, упершыню «Пагоня» згадваецца ў летапісах у якасці афіцыйнага сімвала каля 1270 года — гаворка пра княжацкі і гарадскі герб Наваградка.«А Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: рыцар збройный на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня», — лічыцца, што гэта першая пісьмовая згадка назвы старажытнага герба, знойдзеная ў Густынскім летапісе, датаваная 1278 годам.Праўда, навукоўцы дагэтуль спрачаюцца пра аўтэнтычнасць летапісу, ёсць здагадкі пра магчымыя маніпуляцыі з боку расейскіх даследчыкаў 17-18 стагоддзяў.
Зрэшты, ягоны арыгінал не захаваўся, што дае нагоду для версій пра стварэнне копіі летапісу больш сучасным почыркам. Чаму «Пагоня»? Тлумачаць вялікі князь Ягайла і гісторык ТкачоўВялікі князь літоўскі Ягайла ў сваёй грамаце ад 20 лютага 1387 года, напісанай на лацінскай мове, так тлумачыў паходжанне назвы герба: «У тым жа разе, калі давядзецца гнацца за ворагамі і непрыяцелямі нашымі, дык у гэтае сцігаванне, што па-народнаму завецца пагоняй, абавязаныя ісці не толькі рыцары, але і кожны мужчына, незалежна ад паходжання і багацця, абы ён здольны быў насіць зброю».Дарэчы, выява «Пагоні» ўпрыгожыла надмагілле князя Ягайлы.Напрыканцы 1980-х слынны беларускі гісторык Міхась Ткачоў тлумачыў, як даўняя традыцыя, што панавала на землях будучага Вялікага Княства Літоўскага, атрымала сваё геральдычнае ўвасабленне:— Кожны адказваў за жыццё свайго супляменніка.
Читать на charter97.org
