«На мове, дадзенай ад продкаў, мне выказвацца найлепш»
Дарафеем Фіёнікам зь Бельска на Падляшшы, беларускім аўтарам, выдаўцом, рэдактарам, гісторыкам, музэйнікам, краязнаўцам, фальклярыстам, арганізатарам рэгіянальнага культурнага жыцьця і царкоўным псаломшчыкам паразмаўляла "Радыё Свабода".— Скажы напачатку, адкуль у цябе такое нязвыклае сёньня імя — Дарафей? Так хрысьцілі людзей на Падляшшы гадоў 100 таму, але табе ж да сотні далёка. Дый прозьвішча — Фіёнік — таксама нязвыклае ў нашай старонцы. Што за яно?— Пачну з прозьвішча.
Яно паходзіць зь вёскі Пáрцева — гэта адно з шасьці мяшчанскіх сёлаў каля Бельска. Так што я паходжу зь мяшчанскага роду. Гэтае прозьвішча выступае толькі ў Парцеве.
У ніякіх дакумэнтах, якія датычаць іншых мясцовасьцяў на Падляшшы, я гэтага прозьвішча не знайшоў. Радавод Фіёнікаў можна прасачыць да XVIІ стагодзьдзя. Даніл Фіёнік выступае ў магістрацкіх дакумэнтах Бельска ў 1690-х гадах, тады ён судзіўся зь мяшчанамі з суседняй вёскі Сьпічкí.
Гэта вельмі рэдкае прозьвішча. Фактычна, усе Фіёнікі на сьвеце — гэта адна вялікая сям’я, адзін род — яны кроўна зьвязаныя адны з аднымі.Дарафей… Так мяне ахрысьцілі ў Прачысьценскай царкве ў 1968 годзе. Я нарадзіўся 14 жніўня, на Макавея.
У маім пашпарце імя запісанае як Dariusz. Бацькі выбралі мне сьвецкае імя, якое было тады досыць папулярнае: Dariusz, Mariusz, Jarek, Marek — шмат маіх калегаў атрымалі гэтыя папулярныя імёны. Але ў царкве бацюшка Блізьнюк выбраў для мяне імя Дарафей, якое блізкае гучаньнем да імя Dariusz.
І я вельмі шаную сваё царкоўнае імя. У грэцкай мове «дарафей» значыць «дар божы».Зрэшты, калісьці была такая традыцыя ў сем’ях: загадзя бацькі асабліва ня думалі пра імя свайго будучага дзіцяці, а калі яно радзілася, яны або сьвятар проста заглядвалі ў каляндар. І казалі прыблізна так:
. Читать на charter97.org
