


Мікола Дзядок: Чалавек, які ўпэўніўся ў сваім сэнсе жыцця, можа здолець зрабіць практычна ўсё
Мікалай Дзядок за кратамі, нягледзячы на пастаянны ціск на яго, імкнецца самаразвівацца і чытаць, калі толькі з'яўляецца такая магчымасць.У гродзенскай турме, дзе Мікола адбывае пакаранне, яму забаронены пасылкі і перадачы нават ад сваякоў, атаварка дазволена раз на месяц на адну базавую, піша «Новы час». Праўда, родным удалося даслаць яму медыцынскую бандэроль з неабходнымі прэпаратамі.
Спатканняў у вязня таксама няма. Адзінае — часам дазваляюць патэлефанаваць.
Яго бацька Аляксандр Дзядок кажа, што прымушае сябе менш думаць пра тое, у якім становішчы знаходзіцца яго сын — іначай можна проста звар'яцець.Цяпер у тэлеграм-канале, прысвечаным палітвязню, з’явіліся развагі Міколы з яго ліста на волю наконт сэнсу жыцця:«Прыйшла ў галаву такая думка, што жыццё чалавека мае сэнс толькі калі прывязанае да чагосьці большага, чым ён сам. У адваротным выпадку яно (жыццё) — не больш, чым набор фізіялагічных рэакцый.
Гэта, канешне, не стоадсоткава мая думка, хутчэй спалучэнне дактрыны логатэрапіі Віктара Франкла і ўласнага жыццёвага досведу.У розныя часы розныя сэнсы («для-чаго») былі дамінуючымі.У Сярэднявеччы дамінавала рэлігія — чалавек жыў, каб «ратаваць душу», мусіў імкнуцца да выкуплення грахоў. Цяпер, падобна, ва ўсім свеце перамагла канцэпцыя жыцця дзеля спажывання: чалавек жыве, как спажыць, як мага больш тавараў і паслуг, для чаго мусіць болей працаваць, ствараючы яшчэ болей тавараў ці паслуг — і так па замкнённым коле…Цяпер з новымі культурнымі нормамі, здаецца, прабівае сабе ідэя, што чалавек жыве для дасягнення максімальнага асабістага шчасця і творчай самарэалізацыі.
Читать на charter97.org