
Уладзіслаў Ваза: кароль Рэчы Паспалітай, які мог кіраваць адначасова Швэцыяй і Масковіяй
«Новы час».А што б, калі…Інтрыгоўна ўявіць наступствы магчымых палітычных посьпехаў нашага вялікага князя Ўладзіслава Вазы. Давайце разгледзім некаторыя падзеі, якія маглі каардынальна зьмяніць гісторыю ўсяго рэгіёну дый цэлага сьвету.Адным з такіх эпізодаў зьяўляецца гісторыя флірту з расейскім царствам.Уладзіслаў, старэйшы сын караля Жыгімонта Вазы і яго жонкі Ганны Аўстрыйскай, нарадзіўся 9 чэрвеня 1595 года. Тады ён безумоўна яшчэ ня ведаў, што яго лёс перасячэцца з бурным пэрыядам маскоўскай гісторыі, вядомым як Смутны час (1598-1613).У пачатку XVII стагодзьдзя трон у Крамлі быў захоплены хаатычным вірам гульняў, з некалькімі прэтэндэнтамі на карону.
Шляхта Рэчы Паспалітай убачыла выдатную магчымасьць для ўплыву. Яны лічылі, што наш князь на маскоўскім троне пашырыць іх палітычнае ўзьдзеяньне і надасьць імпэт каталіцтву ўглыб праваслаўнай Масковіі. Кандыдатурай, якую яны прапанавалі, быў не хто іншы, як малады Ўладзіслаў, сын караля.У 1610 годзе, пасьля значнай перамогі нашых продкаў у вайне супраць Масквы, групоўка маскоўскіх баяраў, якія былі расчараваныя ў цары Васілю Шуйскім, вырашыла пайсьці на сьмелы крок.
Яны абвесьцілі царом Масковіі замежнага каталіцкага князя Ўладзіслава.Аднак рэальнаму кіраваньню перашкодзілі некаторыя рэчы. Перадусім бацька Ўладзіслава — Жыгімонт Ваза вырашыў, што 15-цігадовы манарх не здолее выжыць у крамлёўскіх калідорах. А патрабаваньне аб пераходзе ў праваслаўе — гучала як жарт.
Ад імя Ўладзіслава кіраваў маскоўскі ўрад — Сямібаяршчына. Уладзіславу Вазу прынесьлі прысягу жыхары Масквы і іншых гарадоў. Пачалася чаканка манэтаў з імём новага цара Ўладзіслава Жыгімонтавіча.У 1612 годзе на просьбу маскоўскіх баяраў Уладзіслаў арганізаваў паход у Маскву, каб правесьці там сваю каранацыю.
. Читать на charter97.org
