Колькі разоў беларусы ваявалі з расейцамі
svaboda.org.Традыцыйна беларускія землі былі слаба зьвязаныя з старажытным цэнтрам усходніх славянаў Кіевам. Наша гісторыя зусім не пра гэта. Усходнеславянскае насельніцтва ў бас'йне Дзвіны і Нёмана жыло ў тыя часы ўперамешку з балцкім, арыстакратыя практыкавала міжэтнічныя шлюбы, і князі ўсходнеславянскага паходжання маглі мяняцца на балцкіх.
Славяне-беларусы й балты-літоўцы жылі мірна суіснавалі і на глебе гэтай супрацы. Пры пагрозе нападу азіяцкіх качэўнікаў, і ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае. Гісторыкі вядуць адлік ВКЛ ад 1248 году.
Яно праіснавала пяць стагодзьдзяў і менавіта Вялікае княства было айчынай беларусаў ажно да падзелаў напрыканцы ажно XVIII стагодзьдзя. І ўсе гэтыя пяцьсот гадоў галоўным ворагам нашай дзяржавы была Масква.Для маскоўцаў ВКЛ была, вядома ж, блізкай па мове і па рэлігіі, але ўсё роўна чужой і варожай дзяржавай. Але жаданай.
Вялікае княства ня толькі марылі захапіць, але туды жадалі ўцячы ад маскоўскай дэспатыі самі расейцы. Як пісаў амэрыканскі гісторык Рычард Пайпс, самы раньні палітычны вальнадумец у Расеі марыў схавацца ад расейскіх парадкаў у Літве.З канца ХV cтагодзьдзя Масква разьвязвала вайну за вайной супраць Вялікага Княства Літоўскага. Абвясьціўшы сябе ўладарамі ўсяе Русі і прыкрыўшыся дактрынай «Масква - трэці Рым», маскоўскія манархі ўзяліся ажыцьцяўляць свае захопніцкія пляны.
Читать на charter97.org

