

«Калі б яны пачалі ў нас страляць, мы б не спыніліся»
Але Пруцковай 60 гадоў. 11 кастрычніка яна з калонай пенсіянераў выйшла на мірны мітынг.
Калі пенсіянеры заўважылі, як моцна амапаўцы збівалі маладога хлопца, яны сталі ў счэпку і пачалі гучна крычаць. Пра тое як пенсіянерам удалося адбіць хлопца і нават загнаць амапаўцаў у свой аўтазак, Ала распавяла «Нашай Ніве».Ала Пруцкова ў групе пенсіянераў.«Каля 14:30 мы з сяброўкамі-пенсіянеркамі падыходзілі да Стэлы.
Яшчэ на Нямізе людзі нас папярэджвалі, што наперадзе вялікі хапун. Сказалі, каб мы схавалі нашыя сцяжкі.
Сцяжок я паклала ў сумачку, а кветачку пакінула ў руках, — расказвае Ала. — Непадалёк ад Стэлы на нас сапраўды пайшоў АМАП.
Іх столькі было!А ў мяне ёсць сяброўка — 82-летняя Сафія Мікалаеўна. Мы з ёй на Камароўцы два тыдні таму
. Читать на charter97.org