«Каласы пад сярпом тваім». Як вядомы беларускі гісторык бараніў раман Караткевіча
22 лютага 1967 года ў Мінску адбылося аб’яднанае пасяджэнне Cакратарыята, секцый прозы і крытыкі Саюза беларускіх пісьменнікаў пад старшынствам Івана Мележа. На гэтае мерапрыемства Кісялёў прыехаў адмыслова — з Вільнюса, дзе працаваў у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР. На пасяджэнні вырашалі лёс рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
Гэта цяпер «Каласы» называюць самай прадаванай кнігай года ў Беларусі, а вядомыя людзі краіны бяруць удзел у чытцы гэтага твора на тэлекамеру. А тады вырашалася пытанне, ці выдаваць раман асобнай кнігай. Былі зацятыя праціўнікі гэтага. Тым больш Максім Лужанін напісаў закрытую рэцэнзію па заказе выдавецтва «Мастацкая літаратура», дзе на 74 старонках выказаў свае заўвагі.
Читать на news.tut.by
