
Іван Пляхімовіч. РЭФЕРЭНДУМ. Канстытуцыя ў маім жыцці і жыцці маёй краіны
Улады заявілі пра намер унесці змяненні ў Канстытуцыю. Якую ролю фактычна адыгрывае Канстытуцыя і да чаго звядзецца сэнс яе змянення?Канстытуцыя 1994 г.
распрацоўвалася пад кіраўніцтвам парламента — Вярхоўнага Савета, ён яе і прыняў. Пасады прэзідэнта тады яшчэ не існавала.
Беларусь апошняй з рэспублік былога СССР увяла гэты орган. Для падрыхтоўкі праекта Асноўнага закона Вярхоўны Савет стварыў канстытуцыйную камісію.
У межах камісіі сфарміраваліся дзве рабочыя групы, якія самастойна займаліся праектам Канстытуцыі. Адну з іх узначаліў намеснік старшыні Вярхоўнага Савета Васіль Шаладонаў, а другую дэпутат парламента Віктар Ганчар, які бясследна знік у 1999 г.Напісаны камісіяй праект Канстытуцыі надрукавалі ў рэспубліканскіх газетах для
. Читать на naviny.by
