Ірына Чайкова: «Настаўнік – гэта стан душы»
Дваццаць шэсць год мінула,а здаецца, што ўчора прыйшла на працу ў Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй маладая і такая ўлюбёная ў сваю прафесію настаўніца. Ірына ЧАЙКОВА працуе ў навучальнай установе выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры. Прафесію выбрала невыпадкова. І маці, і сястра натхнілі на філалагічны шлях. Ад матулі ўзяла любоў да роднага слова, а ад сястры – прафесіяналізм і адданасць працы.
Ірына Аляксандраўна лічыць, што настаўнік – гэта не проста прафесія, гэта стан душы. Ні на адно імгненне яна не ўсумнілася ў сваім выбары.
На пытанне, чым ганарыцца, адказала, што пашчасціла з ліцэем, цудоўнымі калегамі, а асабліва – з вучнямі. Яны вельмі таленавітыя і заўсёды падтрымліваюць свайго педагога ва ўсіх цікавых задумах.
З пяшчотай Ірына Чайкова ўспамінае дасягненні сваіх выхаванцаў. Шматлікія перамогі на абласных і рэспубліканскіх алімпіядах па беларускай мове і літаратуры, удзел у творчых конкурсах, выхад невялікіх, але ўсё ж зборнікаў паэзіі яе вучняў – гэта тое, чым ганарыцца настаўніца.
– А самая запамінальная перамога – першы ў ліцэі 100-бальны вынік на ЦТ па беларускай мове ў вучаніцы Наталлі Манаковай ў далёкім 2009 годзе, – успамінае Ірына Аляксандраўна. – Пасля былі яшчэ такія дасягненні, але гэтае ўспамінаецца з асаблівым пачуццём. Дарэчы, вучні і зараз на ЦТ па беларускай мове ідуць з вялікім жаданнем.
Настаўнік заўважае, што ў першую чаргу гэта заслуга усіх выкладчыкаў, якія працуюць у ліцэі. Дык у чым на самай справе сакрэт такога настаўніка? Са слоў вучняў, умее Ірына Аляксандраўна неяк зусім незаўважна ўлюбіць у родную мову. Пры гэтым настаўніца пасміхаецца і кажа, што ніякай таямніцы няма. Проста трэба любіць тое, чым займаешся. Дзяцей жа не падманеш (трэба адзначыць, што сваіх
Читать на newsgomel.by

