Зоя Белахвосьцік: Гэта было выпрабаваньне на годнасьць і я вытрымала
«Радыё Свабода» пагутарыла з Зояй Белахвосьцік. Яна прызналася, чаму цяпер ня плача і ня можа чытаць вершы. І чаму верыць, што вернецца ў Беларусь.Народная артыстка Беларусі, прыма Купалаўскага тэатру Зоя Белахвосьцік паходзіць са знакамітай беларускай тэатральнай дынастыі.
Яна ўнучка Глеба Глебава, дачка Валянціна Белахвосьціка, жонка Аляксандра Гарцуева, маці Валянціны Гарцуевай.Сыграла ў 55 тэатральных спэктаклях, двух дзясятках фільмаў. На знак пратэсту ў жніўні 2020-га звольнілася з Купалаўскага тэатру разам з 58 калегамі, яе звольнілі з Акадэміі мастацтваў. Больш за год жыве ў Польшчы, далучылася да праекту «Вольныя купалаўцы».«Ратуе тое, што ты тут вольны, табе ня трэба баяцца»— Спадарыня Зоя, мы сустракаемся з вамі ў Варшаве.
Як вы сюды трапілі і калі?— У лютым 2022 года я трапіла ў Люблін. Мы былі на праекце «Дзяды». Зьбіраліся вяртацца ў Менск, а потым зь «Дзядамі» ехаць у Львоў.
Былі дамоўленасьці, сцэна Дома афіцэраў. А тут пачалася вайна — і ўсе нашы пляны парушыліся. Зь Любліна паехалі да маёй сястры ў Варшаву, потым зноў у Люблін — выпускаць спэктакль.
А зь верасьня ўжо ў Варшаве аселі, як той казаў.— Купалаўскі зь дзяцінства быў для вас другім домам. Цяпер жа склалася так, што вы страцілі абодва — і тэатральны, і свой у Менску. Спадзяюся, часова. Што ратуе, што дае сілы?— Ратуе тое, што ты тут вольны, табе ня трэба баяцца.
Гэта не адразу прыйшло, бо спачатку шарахаліся ад кожнага бусіка... Цяпер тут атрымліваем асалоду ад спакойнага культурнага жыцьця, можа, ня так самі ўдзельнічаем, але знаходзімся ў асяродзьдзі нармальных шчасьлівых людзей. Ня ведаю, як гэта ўплывае на дэпрэсіўны стан беларусаў, але мы спрабуем рабіць сваю справу і багата ўжо чаго зрабілі.«Нам трэба крышачку грошай і сцэна. І мы б маглі
. Читать на charter97.org
