
Хто самы «беларускі» навагодні чараўнік?
Дзед МарозМногія адразу ўяўляюць сабе добрага дзядка ў сінім жупане, з доўгай барадой, у суправаджэнні ўнучкі і світы лясных звяроў. Гэта савецкі вобраз, які з’явіўся адносна нядаўна — у 30-я гады мінулага стагоддзя. Галоўны персанаж дзіцячых навагодніх ёлак.Яго гісторыя досыць сціплая: улетку жыве на поўначы, сочыць за паводзінамі дзяцей.
Узімку мае шмат працы: перачытаць усе лісты, што дасылаюць яму дзеці, наведаць усе ёлкі, выратаваць свята ад якога-небудзь злыдня (Бабы-Ягі, Кашчэя, Чорта і г. д.), уручыць падарункі тым, хто добра сябе паводзіў увесь год (крытэрыі «добра сябе паводзіць» досыць размытыя, таму падарункі атрымліваюць усе).І хаця гэты вобраз вельмі папулярны і шырока эксплуатуецца ў масавай культуры, ён не нясе ў сабе нейкіх глыбінных адметнасцей, культурных асаблівасцей. Такі Дзед Мароз аднолькавы на ўсёй постсавецкай прасторы.Але сам персанаж Мароз (Дзед Мароз, Ледзяны Дзед) сыходзіць каранямі ў далёкую старажытнасць.
У беларускім фальклоры гэты вобраз — увасабленне зімы: холаду, цемры, сцюжы. Як і любая прыродная з’ява, Мароз — не добры і не злы па сваёй сутнасці. З аднаго боку, ён увасабляе пякучы холад, цемру, смерць (ці «мёртвы» сон) прыроды.
З іншага — ён мосціць масты на рэках, адкрывае шляхі праз азёры і балоты, прыбірае мух, камароў і іншую жамяру, дае магчымасць адпачыць ад палявых прац. І, каб задобрыць Мароза, яго клікалі на куццю: перад пачаткам святочнай вячэры гаспадар кідаў у акно ці расчыненыя дзверы лыжку рытуальнай кашы і клікаў: «Мароз, Мароз, хадзі куццю (кісель) есці!».Уяўленні пра яго менавіта як пра дзеда звязаны з пашыраным на Беларусі культам продкаў. Пра гэта сведчыць абрад абыходу двароў на Каляды маскамі.
Читать на charter97.org
