

Гістарычныя сымбалі цяпер — сымбалі большасьці
Бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня» сталіся сваімі для большасьціНефармальны рэфэрэндум у справе нацыянальнай сымболікі фактычна адбыўся. 16 жніўня 2020 году — праз тыдзень пасьля «выбараў» і карнай акцыі супраць мірных дэманстрантаў — быў першы ў гісторыі самы маштабны выхад пратэсту беларусаў.
Апроч Менску, яшчэ ў дзясятках вялікіх і малых гарадоў. А дзе-нідзе на вулічныя акцыі выйшлі нават у вёсках.
Сотні тысяч людзей. Агульнанацыянальны пратэст адбыўся пад бел-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоня», якія цяпер можна ўбачыць па ўсёй краіне — нягледзячы на тое, што ўлады вядуць зь імі зацятую барацьбу.Нацыянальная сымболіка сталася ня толькі гістарычнай: калісьці была ў ВКЛ, калісьці ў БНР, калісьці на сьвітанку Рэспублікі Беларусь.
Читать на charter97.org