

«Кожны неабыякавы чалавек хоча цяпер быць карысным»
«Радыё Свабода» паразмаўляла з беларусамі, якія прыдумалі крутыя пратэставыя касьцюмы і зладзілі пэрформансы.«Мы баімся і ідзём, бо іначай ужо немагчыма»Гэта Дар’я, яна працуе ў сфэры культуры. У такім вобразе яна выходзіла на вуліцы пасьля таго, як пайшла моцная хваля нэгатыву да бела-чырвона-белых сьцягоў.«Стала крыўдна, бо гэтае спалучэньне колераў роднае для беларусаў.
Гэты строй я сабе пашыла гадоў 10 таму, апранаю на розныя сьвяты і імпрэзы.Адна з галін майго роду паходзіць з-пад Кобрыні, таму і строй сабе пашыла менавіта кобрынскі. Для поўнага камплекту толькі наміткі не хапае, яе я замяніла на хустку».«Мне здаецца, нейкі страх прысутнічае ў большасьці людзей, якія выходзяць цяпер на акцыі.
Читать на charter97.org
