
«Гэта важнае і галоўнае свята, якое дае простае тлумачэнне нашага быцця»
Антоні, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі звярнуўся з Велікодным Словам да вернікаў. Гэта важнае і галоўнае свята, якое дае простае тлумачэнне нашага быцця – гэта вечная прага і рух да дасканаласці і любові.
Гэты шлях паказваў «Святло Свету» Ісусу Хрысту на сваім жыцці, а таксама пасля уваскрасення. Тут адказ на пытанне чаму застаецца на зямлі смерць?– Дзе ж тады перамога Божая і наша, калі людзі ўсё яшчэ паміраюць? Дзе гэтая перамога, калі людзі яшчэ грашаць? Кожны, хто ўваходзіць у гэтае жыццё праз матчына ўлонне, выходзіць з гэтага жыцця праз смерць і дамавіну – такое правіла.
Але толькі для нас, якія паміраюць у Хрысце, смерць ёсць ужо не змрочнае бяздонне, а нараджэннем у новае жыццё і вяртаннем у айчыну сваю. Мы па-чалавечы баімся смерці, але Хрыстос, які паўстаў з мёртвых, даў нам манчымасць не быць рабамі гэтага страху, узняцца над ім і спакойна ўзірацца ў далягляд зямнога быція, ведаючы, шмат што праходзіць, але любоў ніколі не перастае.
. Читать на charter97.org

