Галоўны экспанат: як у Гомель трапіла цэгла з Лондана?
Сённяшні наш экспанат можна знайсці не толькі ў музейнай экспазіцыі. Калі пагуляць па старых вуліцах горада і ўважліва паглядзець па баках, яго можна заўважыць у натуральных умовах – у сценах і падмурках будынкаў – і ўжо значна радзей – сярод рэшткаў брукаваных дарог. У цэнтры нашай увагі – цагліна.Адкуль памылкі? Калі не знаходзішся ў тэме, то так адразу і не зразумееш, якое дачыненне гэты будаўнічы матэрыял мае да музеяў і да нашага праекта ў прыватнасці. Але ж калі пачаць хаця б павярхова вывучаць тэму, можна даведацца, што гэты прадмет дастаткова часта збіраюць калекцыянеры, а сам па сабе ён можа паведаць шмат цікавага.
Цікавыя прыклады цэглы ёсць і ў Музеі гісторыі горада Гомеля. Супрацоўнікі ўстановы паспелі сабраць іх падчас гарадской перабудовы ў тым ці іншым месцы. Пры зносе драўляных дамоў, рэканструкцыі гарадскіх дарог цікавыя экспанаты трапляліся на вуліцах Барыкіна, Валатаўской, Палескай, Дакутовіч, Карла Маркса і іншых.
Нават калі ты невялікі спецыяліст у вобласці будаўнічых матэрыялаў, адразу кідаюцца ў вочы цікавыя надпісы на гліняных брусках. Напрыклад, «Парыж» і «Лондан». І калі ў першым выпадку з іншамоўнай граматыкай усё зразумела, то ў другім ёсць некаторыя пытанні.
H. LOHDOH. M. Па-першае, адкуль у горадзе над Сожам цэгла з Туманнага Альбіёна або з-пад Эйфелевай вежы? І па-другое, якім чынам дапушчаны памылкі?
– Версій таго, па якому прынцыпу выбіралася кляймо для цэглы, існуе некалькі, – тлумачыць галоўны захавальнік фондаў Музея гісторыі горада Гомеля Анастасія Ропат. – Тое, што яе маглі прывезці са сталіцы Францыі ці Велікабрытаніі, усё ж такі малаверагодна. Хутчэй за ўсё, гэта быў такі рэкламны ход вытворцаў цэглы, якія імкнуліся запомніцца спажыўцам. Адныя пакідалі надпіс, які
Читать на newsgomel.by