
Фестываль дзіцячай кнігі ладзіць Саюз пісьменнікаў 10 верасня
пісьменнікаў, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі пройдзе фестываль дзіцячай кнігі пад назвай «У гасцях у Францыска Скарыны». Фестываль распачне сваю работу ў 12 гадзіне ў рамках народнага гуляння, арганізаванага Першамайскім райвыканкамам г. Мінска.
Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня секцыі дзіцячай літаратуры СПБ Алена Стэльмах расказала аб праграме фестывалю: — Сімвалічна, што сёлета, акрамя 955-годдзя Мінска, адзначаецца і 505-годдзе з моманту выдання нашым земляком-першадрукаром першай кнігі ў гісторыі беларускага і ўсходнеславянскага кнігавыдання. А недалёка ад Парку пісьменнікаў знаходзіцца адзін з помнікаў Францыску Скарыну. Мерапрыемства стане своеасаблівым аглядам творчых сіл Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія задзейнічаны ў стварэнні кніг для юнага чытача.
Менавіта гэты жанр сучаснай літаратуры развіваецца найбольш дынамічна, з выкарыстаннем навацый у далучэнні шырокай аўдыторыі да чытання. — Хто возьме ўдзел у свяце? — Свае кніжныя здабыткі прадставяць пісьменнікі, якія сталі ўжо хрэстаматыйнымі: Міхась Пазнякоў, Мікола Чарняўскі, Уладзімір Мазго, Алесь Бадак, Генадзь Аўласенка, Ніна Галіноўская. Да іх далучацца дзіцячыя аўтары з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія пацвердзяць, што пісаць кнігі для дзяцей — гэта быць свайго роду чараўніком.
Пісьменнікі абяцаюць запрасіць на фестываль і сяброў: ілюстратараў, дызайнераў, дзякуючы якім кнігі ажываюць, становяцца прывабнымі. — Якіх сюрпрызаў чакаць наведвальнікам? ― На галоўнай пляцоўцы свята ў 13:00 разгорнецца дзеянне па матывах кнігі творчага калектыву Ева НЭММ, калі героі з дапамогай чароўнага куфэрка аказаліся ў друкарні ХVI стагоддзя. Першадрукару было надзвычай цікава даведацца, ці
. Читать на grodnonews.by