11 сакавіка – 100 гадоў са дня нараджэння беларускага савецкага пісьменніка Міколы Гамолкі
“Я ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ, ПАЛЕССЕ…”
Я люблю цябе, Палессе…
І паклон кладу табе,
Чалавек тут ходзіць з песняй
І не ходзіць у журбе.
Па-над Прыпяццю палеткі
Б’юць прыбоем збажыны.
Як змяніўся і палепшаў
Лес палескай старыны!
11 сакавіка – 100 гадоў са дня нараджэння беларускага савецкага пісьменніка Міколы Гамолкі
Апошнім часам у мяне нярэдка пытаюць: як жа навучыць цяперашніх дзяцей, сённяшняе маладое пакаленне, якое “засела” ў інтэрнэтнай мутнай прасторы, сапраўднаму патрыятызму, любові да бацькоўскай зямлі, і галоўнае — думаць і дбаць аб будучыні сваёй краіны? Я шчыра адказваю: у гэтым самым найлепшым чынам можа дапамагчы добрая мастацкая кніга. Прымушайце, прывучайце, прымушайе дзяцей чытаць! І раю: спытайце ў бібліятэцы, напрыклад, творы майго земляка, паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка Міколы Гамолкі — гэта сапраўдная школа патрыятызму. На жаль, крыху намі забытая…
З адной зямлі
У пяці-шасцігадовым узросце, так сталася, я ведаў пра вёску Найда, што непадалёк ад Жыткавічаў, мабыць, крыху больш, чым нават пра сваю родную. Хоць і раздзялялі іх лясы густыя, тваністыя балоты – кіламетраў сорак, калі прамаваць, паміж імі. І гэта невыпадкова…
У пачатку вайны фашысцкія нелюдзі спалілі ў маіх родных Вятчынах хаціны і, у чым выскачылі з хаты, старых, жанчын і дзяцей пад дулам аўтаматаў пагналі
Читать на newsgomel.by
