

Дзятлаўшчына далучылася да абласной акцыі “Памяць. Мір. Стварэнне”
“агонь стварэння” старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганне Хвядзюк. Старт акцыі быў дадзены ў Гродне ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ад Вечнага агню брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера ветэраны і моладзь запалілі факел, які па эстафеце перадаецца ад раёна да раёна.
Падзея нясе глыбокі сэнс: “агонь памяці” ператвараецца ў “агонь стварэння” і дае старт добрым пачынанням ва ўсіх рэгіёнах вобласці. Для ўдзелу ў акцыі каля абеліска сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, школьнікі Дзятлаўшчыны, дэлегацыя Шчучынскага раёна. – Абласная акцыя “Памяць.
Мір. Стварэнне”, з аднаго боку, даніна павагі тым, дзякуючы каму сёння мы жывём у міры, адзінстве і згодзе, з другога – нагода яшчэ мацней аб’яднацца людзям розных пакаленняў, прафесій, усім, хто шануе мір, дабрабыт, незалежнасць нашай Беларусі, – звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства Андрэй Садоўскі. – Сёння простыя словы “мір”, “стварэнне” напаўняюцца новым сэнсам, за імі – наша рэчаіснасць і спакойнае жыццё, бяспечныя гарады і вёскі, магчымасць гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню.
Гэту магчымасць нам даў ратны подзвіг нашых продкаў. Нізкі паклон і вечная ўдзячнасць воінам-вызваліцелям!Мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб стваральнай працай памножыць дасягненні і багацце нашай краіны. У нашым адзінстве – аснова мірнага жыцця, шчасця кожнага чалавека і грамадства ў цэлым.
Читать на grodnonews.by