Дзень роднай мовы
Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы. Для захавання культурнай і лінгвістычнай разнастайнасці гэтае свята заснавана ЮНЕСКА ў 1999 годзе.
У Беларусі 2 дзяржаўныя мовы — беларуская і руская. На якой размаўляць – выбар кожнага, тым самым мы узбагачаем абедзве.
Але адметнасці нам дадае менавіта лексічная традыцыя нашых продкаў – гэта код нацыі. Дзеканне, джэканне, цэканне, гэканне выдаюць нашага чалавека ў любой кропцы свету.
І, канешна, нашая гордасць – «ў» (нескладовае). Дарэчы, ўзнікненню гэтай літары мы абавязаны арабскаму алфавіту.
Беларускамоўныя традыцыі падтрымлівае і наш медыяхолдынг. Так, з 5 радыёканалаў Белтэлерадыёкампаніі 3 вяшчаюць выключна на матчынай мове, а таксама тэлеканал сапраўдных каштоўнасцей «Беларусь 3».
. Читать на belarus24.by

