

21 лютага краіна адзначыла дзень роднай мовы. Рэпартаж са Слуцка – культурнай сталіцы Беларусі
«У Слуцку – усё па-людску!» – упэўнены, многія чуліА наколькі добра мы ведаем нашу краіну? У мінулы аўторак традыцыйна адзначылі Дзень роднай мовы, якая з'яўляецца і душой народа, і часткай самабытнай культуры. Сімвалічна, што менавіта на гэтым тыдні старажытны горад Слуцк урачыста “заняў пасаду” культурнай сталіцы Беларусі. У паштовых аддзяленнях зараз можна знайсці і мастацкі канверт з арыгінальнай маркай – на ім намаляваны герб і асноўныя славутасці горада, у тым ліку помнік княгіні Анастасіі Слуцкай.
І калі «беларускую Жанну д’Арк» тут ведае, напэўна, кожны мясцовы жыхар і заезджы турыст, то іншыя вулічныя творы мастацтва часам абдзелены ўвагай. Аляксандр Мацяс запрашае на Слуцкі праменад.«У Слуцку – усё па-людску!» – упэўнены, многія чулі. «Барадатая» прымаўка.
Хаця, як паглядзець. Кажуць на вуснах з 16-га стагоддзя, з часоў «Жаны д'Арк Белай Русі». Смелая жанчына Анастасія Слуцкая – муза для скульптараў (толькі адна спадніца з бронзы – пяць тон).
Пра княгіню знялі кіно на «Беларусьфільме». Ужо классіка. І паставілі «на пуанты» ў Вялікім тэатры» Слуцакі, а менавіта яны ў 18 стагоддзі былі першымі ў галіне балета, спадзяюцца пабачыць харэаграфічную легенду на сцэне футурыстычнага Палаца культуры.
Тут на Вялікай горцы. Яе яшчэ называюць «капец». Гэта «нулявы кіламетр» горада, які ў мінулым годзе пастарэў адразу на 111 год.
Цяпер вядуць адлік ад 1005-га, а не 1116-га года. Cherchez la femme. Па-сталічнаму.Алена Корзун, загадчык аддзялення Слуцкага цэнтра турызму: «Древний город на Случи» наш самый главный маршрут, который рассказывает о самом городе, его истории, о знаменитых людях, о земляках наших.
Все улочки, в закоулки, наши памятники. Ночные экскурсии пока ещё в разработке. Планируем что-то такое интересное
. Читать на ont.by