Дзень беларускага пісьменства: ад Полацка да Добруша
З гiсторыi свята.
Першыя выхадныя верасня 29-ты раз праходзяць у нашай краіне пад знакам беларускага пісьменства. Свята ўяўляе квінтэсенцыю знакавых падзей і дасягненняў, усяго таго, што адбылося за цэлы год у літаратуры, кнігадрукаванні, гістарычнай навуцы і асветніцкай дзейнасці, музейнай справе, у нацыянальнай культуры. Дзень беларускага пісьменства даўно перасягнуў межы рэспубліканскага свята і стаў адным з важных пунктаў міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, але пры гэтым захаваў увагу да малой радзімы. Так, штогод гарады-сталіцы свята атрымліваюць у падарунак новыя ці адноўленыя на самым сучасным узроўні кнігарні, адрамантаваныя школы і бальніцы, вуліцы і паркі, аб'екты сацыяльнай і культурнай сфер. Давайце ўспомнім, якія яшчэ значныя матэрыяльныя і духоўныя сляды пакінула за многія гады свята ў рэгіёнах краіны і галоўным чынам на Гомельшчыне.
Помнік «ў» і Сад Малітвы. Першае свята пісьменства ў 1994 годзе прайшло адначасова ў Полацку, дзе адбылося ўрачыстае шэсце, Мінску, дзе былі наладжаны кніжныя выставы, і Астраўцы, дзе адкрылі помнік першаму рускаму консулу ў Японіі, беларусу Іосіфу Гашкевічу. Адыходзячы ад храналогіі, узгадаем, што падчас Дня пісьменства 2003 года ў Полацку «прапісалася» літара «ў», а помнік – і да гэтага часу любімае месца для сустрэч і сэлфі гараджан і турыстаў. А ў 2017-м быў адкрыты васьмітонны памятны знак «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». Кампазіцыя ўяўляе сабой нізку шчытоў, на якіх намаляваны твары знакамітых гістарычных асоб – ад легендарнага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні Полацкай, а са зваротнага боку адлюстраваны вехі станаўлення беларускай дзяржаўнасці – важныя гістарычныя даты і культурныя каштоўнасці.
Другі
Читать на newsgomel.by