Дыялогавая пляцоўка з удзелам парламентарыя Аляксандра Сонгіна прайшла ў СШ №1 у Карэлічах
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» праведзена дыялогавая пляцоўка на тэму: «Прафесія настаўніка: учора, сёння, заўтра», паведамляе polymia.by.
Удзельнікі сустрэчы — член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін, вопытныя і маладыя педагогі, вучні педагагічных груп устаноў адукацыі раёна.
У Аляксандра Сонгіна — багатая педагагічная біяграфія: у мінулым настаўнік Далекскай базавай школы, дырэктар ДУА «Гудскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа» Лідскага раёна, начальнік упраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
— Самае галоўнае ў жыцці — стаць сапраўдным чалавекам і дастойным грамадзянінам, — перакананы парламентарый і выказаў упэўненасць, калі юнакі і дзяўчаты атрымаюць у будучым прафесію настаўніка, у іх усё атрымаецца. Для гэтага трэба адказна і дакладна выконваць свае абавязкі.
З асаблівай цеплынёй расказваў пра вучобу ў Лідскім педвучылішчы і працу настаўніка пачатковых класаў. «Педвучылішча сфарміравала мяне як асобу, — адзначыў Аляксандр Генрыхавіч. — Выкладчыкі дапамаглі выпрацаваць рысы характару, якія спатрэбіліся ў жыцці».
Парламентарый пажадаў педагогам: «Настаўнікі — псіхолагі чалавечай душы, вы кіруеце дзіцячымі эмоцыямі. Тое, як будзеце прыпадносіць веды, важна для дзяцей. Настаўніцкая дарога шырокая».
Дырэктар сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы Алена Вярбіцкая зрабіла экскурс у далёкі 2001 год, калі ў навучальнай установе функцыянавалі першыя педагагічныя класы, паведала пра супрацоўніцтва з Мінскім педуніверсітэтам імя Максіма Танка і пра тое, што з першага выпуску пяць
Читать на grodnonews.by