Парламентарый Аляксандр Сонгін расказаў, з якімі пытаннямі звяртаюцца да яго выбаршчыкі Лідскага раёна
Аляксандр Генрыхавіч нарадзіўся на Лідчыне, вырас, працаваў на розных пасадах у сферы адукацыі, і яго ведае вялікая колькасць людзей. Таму, калі ў іх узнікаюць нейкія пытанні, яны звяртаюцца да дэпутата ў паўсядзённым жыцці.
Ды і магчымасць для гэтага ёсць: штотыдзень Аляксандр Сонгін бывае на Лідчыне, прыязджае да бацькоў у Тарнова. Вось і нядаўна, рыхтуючыся да размовы праз “Прамую лінію”, якую дэпутат праводзіў у будынку райвыканкама, ён ужо меў шэраг зваротаў.
– Дык што ж хвалюе жыхароў раёна і непасрэдна выбаршчыкаў часткі той акругі, ад якой абраны парламентарый? – пацікавіўся журналіст “Лідскай газеты” у Аляксандра Сонгіна. Адно з набалелых пытанняў, якое ўжо пэўны час не можа рашыцца, – гэта правядзенне водаправода ў вёску
. Читать на grodnonews.by


