Брэндавае мерапрыемства "Маёнтак Дембавецкага запрашае на шляхецкi баль" прайшло на Лідчыне
адбыўся шляхецкі баль. Гэта брэндавае мерапрыемства, якое арганізоўваюць супрацоўнікі Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Нагадаю, што ў будынку, дзе цяпер размешчаны Бердаўскі дом культуры, у мінулым жыў Аляксандр Дамбавецкі, які стаў гаспадаром Бердаўкі ў 1860-х гадах.
Яму вельмі даспадобы прыйшліся гэтыя мясціны, і ён з захапленнем пачаў вывучаць гісторыю нашага краю. Сёння яго ведаюць як краязнаўца. Таму і ўзнікла ідэя аднавіць адну са старонак яго жыцця – велікасвецкія балі, на якія з’язджаліся госці са ўсёй акругі.
У адрозненне ад мінулага года, сёлета надвор’е спрыяла, таму мерапрыемства прайшло на свежым паветры на пляцоўцы перад Бердаўскім домам культуры з вялікай колькасцю ўдзельнікаў і гасцей. Вальсы, полькі, кацільёны, паланэзы, сіртакі… З дзіцячым захапленнем успрымаўся гледачамі кожны выхад пар. Уяўлялася, нібы яны трапілі на сапраўдны велікасвецкі баль, назіралі за яго ўдзельнікамі, знаёміліся з правіламі паводзінаў.
Аказваецца, раней дзяўчына не павінна была паўторна згаджацца на танец з адным і тым жа кавалерам: гэта абавязвала яго ажаніцца з ёй. Па выніках гэтага балю, як я назірала, трэба чакаць пару-тройку вяселляў… Ізноў ганаровымі гасцямі пана Дамбавецкага стаў калектыў “Эпатажны гурт” з Наваельні. Яго кіраўнік Анатоль Кардаш, ужо традыцыйна, правёў майстар-клас па шляхецкіх танцах.
У гэты раз удзельнікі развучвалі польку-тройку. Прыемна бало назіраць, што да некаторых танцаў, акрамя ангажыраваных пар, далучаліся гледачы. Прычым не толькі дарослыя, але і дзеці, якія адчувалі тут сябе маленькімі прынцамі і прынцэсамі.
Читать на grodnonews.by