
У Вільні з аншлагам прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева
Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» праходзіла ў Вільні з аншлагам. Заля Віленскага беларускага музею імя Івана Луцкевіча 4 снежня была запоўнена пад завязку прыхільнікамі творчасці выбітнага літаратара сучаснасці, піша «Новы Час».Цяжкая для вымаўлення назва рамана паходзіць ад габрэйскага наймення апраметнай.
Аўтар філасофствуе на тэму таго, што нашае жыццё з ягонымі выклікамі, выпрабаваннямі і выбарам часам не нашмат адрознае ад той апраметнай. Хаця і напісаная ў жанры гістарычнага фэнтэзі кніга шмат у чым аўтабіяграфічная.
У ёй пераплецены эпізоды з жыцця класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і сцэны з брэжнеўскіх часоў. Героі кнігі ставяцца перад цяжкім маральным выбарам і глыбока рэфлексуюць на гэты конт.Уладзімір Някляеў падчас
. Читать на charter97.org
