Два месяцы пратэстаў у Горадні сьцісла
«Радыё Свабода» сабрала самыя значныя падзеі за два месяцы пратэстаў у Горадні.9 жніўня. Горадня выйшла на пратэст. У першы дзень затрымалі каля 500 гарадзенцаў.
9-11 жніўня сілавікі прымянялі газ, сьвятлашумавыя гранаты, зьбівалі затрыманых дручкамі. Цэнтар гораду па вечарах перакрывалі. Інтэрнэт блякавалі.12 жніўня.
Пяць праграмістаў сталі на калені ў цэнтры гораду з фатаграфіяй 5-гадовай дзяўчынкі, пацярпелай ў аварыі з вайсковай тэхнікай. Іх затрымалі і пабілі. 22 жніўня Лукашэнка назваў гісторыю дзіцяці фэйкам.12 жніўня.
Упершыню прайшоў жаночы «ланцуг салідарнасьці». На яго выйшлі блізу 500 дзяўчат. Гэта была першая акцыя пасьля выбараў, дзе нікога не затрымалі.13–17 жніўня.
Читать на charter97.org
