«Для нас з мужам гаварыць па-беларуску натуральна як дыхаць паветрам»
Наталлі Ермаковай толькі 22 гады, але яна адна з нямногіх з майго асяроддзя, хто не толькі любіць мову, але і нясе яе ў свет. Яна маладая настаўніца, якая не проста расказвае пра «аканне» і «яканне», а знаёміць дзяцей з беларускай культурай, гісторый, разуменнем менталітэту, асаблівасцямі побыту, народных прымет, сувяззю з іншымі мовамі.Зараз Наталля выкладае свой прадмет дзецям беларусаў за мяжой.
Акрамя настаўніцтва яна рэдагуе кнігі, займаецца журналістыкай, беларускімі танцамі, спевамі, вывучае славянскія мовы, беларускі фальклор і міфалогію, піша vitebsk.biz.— Раскажы пра сябе і пра свой шлях да беларускай мовы.— Я з Шаркаўшчынскага раёна, з вёскі Таўкіні. Беларуская мова — гэта тое, што атачала мяне з дзяцінства.
У мяне была цудоўная настаўніца Жанна Міхайлаўна Падольская, якая прывіла любоў да беларускай мовы, і мая бабуля, якая была трапная на беларускія слоўцы і выразы.У школьныя гады я прачытала ўсяго Быкава і Караткевіча, дзе для мяне адкрыўся зусім іншы свет беларускай культуры, таму з выбарам прафесіі вызначылася яшчэ ў 6 класе.З пачаткам вучобы ва ўніверсітэце я цалкам змянілася. Размаўляць па-беларуску мяне натхніў мой сябар і навуковы кіраўнік — Бабіч Юрый Міхайлавіч.
Ён быў адзіны ва ўніверсітэце, ад каго я ўвогуле не чула рускай мовы. Менавіта з гэтага моманту я пачала гаварыць цалкам па-беларуску.Дзякуючы свайму выкладчыку, а таксама «Таварыству беларускай мовы імя Францішка Скарыны», я пабывала на многіх імпрэзах, фэстах, прысвечаных беларускай культуры.
Я пазнаёмілася з такімі цудоўнымі пісьменнікамі, як Алесь Разанаў, Анатоль Вярцінскі, Лявон Баршчэўскі. Была актывісткай Цэнтра славянскіх моў і культур, удзельніцай шматлікіх мерапрыемстваў, круглых сталоў, акцый, якія спрыялі папулярызацыі
. Читать на charter97.org
