
Cын старшыні Віцебскага гарвыканкама: Мой сцяг — бел-чырвона-белы
Піліп Заранкін — сын старшыні Віцебскага гарвыканкама Вадзіма Заранкіна. Хлопец быў затрыманы ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі і адседзеў 13 сутак арышту па народным артыкуле 23.34.
Хлопец расказаў для nn.by аб сваіх прыгодах.- Вас затрымалі на акцыі?- Мяне не затрымлівалі на маршы, мяне затрымалі ў 23:20 на перасячэнні Нямігі і Раманаўскай Слабады. Я проста ішоў дадому, хацеў перайсці вуліцу.
Там стаялі людзі ў форме, я звярнуўся да іх, каю спытаць, ці магу я прайсці і выклікаць на прыпынак таксі, або тут перакрыта і лепш абысці?Мне сказалі: «Можна, праходзьце». Але неўзабаве ўнутры ачаплення мяне сустрэў іншы чалавек, ужо ў касцы, і сказаў, што я магу прайсці, але «толькі налева» — і адвёў мяне ў пункт міліцыі, адкуль мяне павезлі
. Читать на charter97.org

