

Былы палітвязень Дзяніс Дземух: Трэба стаяць да канца, нібы нас залілі цэментам
Дзяніс Дземух шмат праз што прайшоў. У 8 месяцаў ён страціў маці, у 5 гадоў — бацьку. Потым — інтэрнаты, прыёмная сям’я, жыццё ў Італіі.
Неўзабаве па вяртанні на радзіму хлопец, які марыў звязаць жыццё з валейболам і прамымі трансляцыямі, атрымаў 1,5 года калоніі за ўдзел у маршах пратэсту.27 снежня мінулага года Дзяніс Дземух цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю. Ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, як жыў апошнія 15 месяцаў, чаму не прызнаў віну і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні, а таксама пра сваю будучую кнігу.— Я ўсё яшчэ ў эйфарыі, да сяе пары не магу паверыць, што я на волі, — прызнаецца Дзяніс Дземух праз тыдзень пасля вызвалення з віцебскай калоніі №3.Насамрэч у хлопца былі сур’ёзныя падставы сумнявацца ў тым, што яго адпусцяць: апошнія 7 дзён свайго тэрміну ён правёў у ШІЗА. Агулам у Дзяніса за час зняволення адбылося 17 парушэнняў.— Некаторыя парушэнні былі па справядлівасці — намагаўся камусьці штосьці даказаць.
Але адно, напрыклад, было за няголенасць, хаця я быў паголены. Другое парушэнне — размовы ў шыхце падчас праверкі, трэцяе — за пакіданне лакальнага ўчастка. У той дзень (калі атрымаў трэцяе парушэнне) у мяне быў валейбольны матч, і мне трэба было схадзіць у суседні атрад, каб узяць мяч, бо ў нас не было.
Я павінен быў знайсці дзяжурнага па пляцы, але яго не было. Я падумаў, што магу выйсці на 5 хвілін, і калі ўжо вяртаўся з суседняга атрада, убачыў дзяжурнага. Гэта быў аператыўны работнік, а для іх напісаць паперу на зняволенага — гэта «птушачка».
Читать на charter97.org