

Лявон Вольскі: Нам трэба перамагчы сілы зла
Лявон Вольскі напісаў ліст да Сьвятога Мікалая.– Мы жывем у казцы. У гэтай казцы нам трэба прайсьці доўгую дарогу, адолець падступных ворагаў і перамагчы сілы зла.
У жыцьці звычайна ўсё заблытана: вось чалавек, нібыта, і кепскі, але ёсьць у ім і нешта добрае. Гэтае добрае трэба абудзіць і, можа быць, ён зьменіцца.
А ў казцы звычайна ўсё палярнае: кепскі й будзе кепскі аж да канца гісторыі, добры будзе змагацца ды йсьці да канца.Нам выпала жыць у казцы. Тут ёсьць абсалютнае зло — цёмны ўладар са сваёй адданай сьвітай ды войскам.
Ёсьць станоўчыя героі — яны змагаюцца са злом, з падступствам, з хлусьнёй, з крывадушшам, калі абагульняць — зь цемрай. Супрацьстаяньне зацягваецца.
Читать на charter97.org