

Біскуп Касабуцкі: Сёння за нашу краіну моліцца ўвесь свет
gazetaby.com прапануе фрагменты выступлення біскупа Юрыя Касабуцкага. Прамова была сустрэтая авацыямі вернікаў.— Дарагія людзі.
Сапраўды, я маю пэўнае такое ўнутранае перажыванне, калі бачу сёння столькі вас. Сапраўды, ні адзін святар, ні адзін біскуп не мог бы не радавацца, калі стольі народу збіраецца ў храме.
Асабліва пасля часу пандэміі, калі храмы былі паўпустыя, калі мы глядзелі імшу падчас онлайн-трансляцый, то я сапраўды павінен быў бы радавацца.Але з другога боку, тая нагода, з-за якой, можа, многія з вас прыйшлі, даволі сумная. Бо ўсе мы ведаем, што адбылося ў нашай краіне.Мы сабраліся, каб памаліцца за ўсіх тых людзей, якія хацелі, каб наша Бацькаўшчына была шчаслівай.
Читать на charter97.org

