

Беларуская дыяспара правяла ў Беластоку акцыю салідарнасці з музыкамі Tor Band
«Радыё Рацыя».Традыцыйна, самыя смелыя і загартаваныя акунуліся з нацыянальнымі сцягамі ў возеры. Гаворыць прадстаўнік беларускай дыяспары Беластока – Ян Абадоўскі:– Нельга саджаць музыкаў толькі за песні, якія яны спяваюць.
Беларусь, на жаль, скацілася ўжо ў дыктатуру. І ніякія законы там не працуюць.
Таму мы ў Беластоку робім розныя акцыі салідарнасці. Сёння акцыя прысвечаная музыкам Tor Band.
Мы спявалі сёння іхныя песні. Гэта вельмі таленавітыя музыкі.
Іх песні ў 2020 годзе спявалі вольныя беларусы, якія выходзілі на дэманстацыі.Як стала вядома, чарговая акцыя беларускай дыяспары плануецца ў бліжэйшыя выходныя і будзе прымеркаваная да другой гадавіны забойства Рамана Бандарэнкі. Адбудзецца яна ля лукашэнкаўскага кансулята і ўпершыню – на вуліцы Вольнай Беларусі.
. Читать на charter97.org
