
Беларусь — у Эўропу
Украінцы — першыя, хто ваюе за аб’яднаную свабодную ЭўропуНягледзячы на выразны ваенны кантэкст, эўраінтэграцыя для большасьці жыхароў Эўропы была збольшага рутынным бюракратычным працэсам. Прыемным і выгадным побытавым і эканамічным апгрэйдам.
Альбо нагодай за півам паскардзіцца на выбраных палітыкаў, засільле польскіх сантэхнікаў або падаражаньне тавараў з прычыны пераходу на эўра.Украінцы — першая ў гісторыі нацыя, якая за эўрапейскую інтэграцыю вымушана змагацца збройна. Цяперашняя вайна фактычна пачалася ў 2013 годзе з Эўрамайдану, калі пуцінская Расея любой цаной хацела прадухіліць падпісаньне Ўкраінай дамовы аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам.
Дамовы даволі павярхоўнай і незьмястоўнай, каштоўнай хіба ў сымбалічным пляне.Гэтая вайна — вайна ўкраінцаў за фундамэнтальныя каштоўнасьці, якія прынята называць эўрапейскімі: чалавечую годнасьць, свабоду, дэмакратыю, роўнасьць, законнасьць, чалавечыя правы. Акурат усё тое, супраць чаго дзесяцігодзьдзямі ў сваіх краінах змагаюцца рэжымы Пуціна і Лукашэнкі.
Змагаючыся за гэтыя каштоўнасьці, украінцы заслужылі сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе больш, чым шмат хто іншы.Беларусь — у ЭўропуРазьдзеленая Беларусь у гэтай вайне ўдзельнічае адразу з абодвух бакоў.Лукашэнка ў характэрнай манэры спрабуе класьці яйкі адразу ва ўсе кошыкі. Дапамагае расейскім ракетным і авіяцыйным ударам па Ўкраіне, вуснамі сваёй прапаганды паўтарае расейскія тэмнікі.
Читать на charter97.org

