

«Атрымаем аўтаматы і ў лясы»
Алесь Пiлецкi ў «Фэйсбуку» апублiкаваў свае размовы са сваякамi, якiя застаюцца ў Беларусi.***- Сусед, Валодзя, так радаваўся калі вайна пачалася. Усё казаў што вот наканец сейчас оні ім пакажут, эцім бендэравцам. Што тры дня і всьо.- І што зараз кажа?- Праз тыдзень замаўчаў, ходзіць злы.
Я зараз як яго віжу то кожны раз пытаю, калі ўжо будзе всьо. І смяюся.- А ён што?- Кажа мне ісці туды, куды украінцы рускі карабль паслалі.- А ты?- Яшчэ больш смяюся.***- Як там навіны?- Нармальна. Чакаем мабілізацыі.- Пойдзеце па павестках?- Пойдзем.- А потым?- Ну што потым.
Атрымаем аўтаматы і ў лясы, што потым. Ужо запасы перавезлі ў адно месца харошае.***- Адзін мент знаёмы, тут жыве, я табе расказваў, каторы пасля выбараў нас штрафаваў, зноў вітацца пачаў.- У сэнсе?- Ну не вітаўся пасля 2020. А зараз зноў пачаў, сам, першы.
Читать на charter97.org

