
Андрэй Хадановіч: Рэагаваць на тое, дзе баліць — правільна
«Радыё Рацыя» падводзіць з Андрэем Хадановічам:– Спадар Андрэй, сустракаемся напрыканцы 2023 году, некалькі дзён застаецца да завяршэння гэтага году, і таму хочацца падвесці вынікі гэтага году, і асабістыя, прафесійныя, творчыя, але таксама вынікі нашага літаратурнага працэсу выдавецкай дзейнасці і так далей. Але прапаную пачаць з асабістых вынікаў гэтага году.– Асабістыя вынікі: перажыў без інфарктаў, без запояў, не прымаю таблетак, у натуральным стане змагаюся з дэпрэсіяй і знаходжу кожнага дня аптымістычныя аргументы, у асноўным, у працы.
Дзякую, што ёсць дэдлайны.З гэтага вынікае, што беларускае слова запатрабаванае ў сітуацыі, калі на яго вядуць наступ ува ўсіх кірунках сувора і на знішчэнне. У беларускага слова вельмі важны момант, які пафасна абагульняючы, дазваляе беларусам быць сабой і заставацца вольнымі ў сітуацыі, калі не вельмі да гэтага схіляе.У маёй сітуацыі пісанне гэта большая палова жыцця і ўсяго чым я займаюся.
З вынікаў, пасля пачатку вайны, свае тэксты пісаліся і пішуцца слаба і рэдка, мабыць, таму, што я часцей адчуваннем радасці прывык дзяліцца, чым скардзіцца, чым крычаць. Я ведаю людзей, калег, і вельмі паважаю, якія знаходзяць для гэтага словы, але мне бліжэй іншы падыход.
Таму, ужо другі год запар, я больш перакладаю, чым пішу.Працягваю сачыць за тым, што ў ваенны час пішуць сучасныя ўкраінскія аўтары, стараюся гэта перакладаць і як мае калегі дзяліцца гэтым на старонцы інтэрнэт-часопіса «Таўбін», які быў абвешчаны як інтэрнэт-часопіс сучаснай беларускай паэзіі, і адразу ператварыўся ў платформу падтрымкі ўкраінскай літаратуры, як і цяпер робіцца падтрымкі Ізраілю і габрэяў. Я думаю, што гэта правільна рэагаваць на тое, дзе баліць.З дасягненняў блізкіх да творчасці я зрабіў сёлета вершаванае
. Читать на charter97.org
