Лявон Вольскі: Урэшце прыйдзе Вызваленьне і нашая зямля ачысьціцца ад гэтае навалачы
budzma.org Лявон Вольскі разважае пра чэргі на мяжы і мірных беларусаў, гатовых з гуманітарнымі візамі па 60 гадзін стаяць у тых чэргах, а таксама пра салідарнасьць і доўгачаканае Вызваленьне.Прайсьці мяжу ў найкарацейшы тэрмінМы — беларусы, мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямліНа мяжы стаіць велізарная чарга — людзі хочуць сустрэць Навагоддзе са сваімі роднымі й блізкімі. На гэтай самай роднай зямлі. Яны гатовыя стаяць у чарзе 60 гадзінаў, каб толькі зьесьці свой «аліўе» і запіць яго шампанскім за сьвяточныя сталом у Беларусі.Стаяць у гэтай чарзе — цяжкае выпрабаваньне.
Няма чаго есьці, няма чаго піць (якое там аліўе з шампанскім!), прыбіральняў навокал таксама няма. Але людзі гатовыя трываць.Адно што зрываюцца на суседзях па чарзе. Некаторыя купляюць мейсца ў гэтай бясконцай чарадзе (хаця каштуе зусім ня танна!) і спрабуюць улезьці.
Тады заднія іх не пускаюць, маўляў, мы тут стаім другія суткі, а вы думаеце, што можна так вось проста — заплаціць ды ўвапхнуцца?!Сваркі, высьвятленьні адносінаў, бойкі… Хоць і мірныя людзі, але знэрваваныя. Але ніхто нават на думцы ня мае пратэставаць супраць сыстэмы, якая, уласна кажучы, і стварыла ўсе гэтыя чэргі на ўсіх гэтых межах.Наадварот, запытаесься ў асобна ўзятага «сярэдняга» беларуса, як ён прайшоў мяжу, дык ён вам адкажа: «Ды ўсё было б добра, каб гэтыя палякі (літоўцы, латышы) нармальна працавалі. А яны — так ужо марудна, так запаволена! Зусім працаваць ня хочуць».То бок, вінаватыя ва ўсім заходнія памежнікі.
І наогул заходнія ўрады. Яны ж аддаюць загады памежнікам. А тое, што гэтыя ўрады зачынялі памежныя пераходы празь бясконцыя атакі мігрантаў з тэрыторыі Беларусі — гэта ня нашая справа.Нашая справа — прайсьці мяжу ў найкарацейшы тэрмін, каб сесьці за сьвяточны стол зь
. Читать на charter97.org