Лявон Вольскі: На плошчы, з шампанскім і морам БЧБ-сцягоў будуць гучаць «Тры чарапахі»
Zerkalo.io пагутарыла з ім пра эміграцыю, вайну і творчасць, змены ў беларусах і песню, якую Лявон Вольскі зайграе ў «той самы дзень».«Адчуванне, што знаходзімся на зацягнутых гастролях»— З моманту вашага ад’езду з Беларусі прайшло каля года. Як вы ўспрымаеце сваю эміграцыю?— А мы пакуль не ўспрымаем гэта як эміграцыю, — кажа Лявон пра сябе і сваю жонку Яну. — Можа, гэта такія абаронныя сілы арганізму.
Адчуванне, што мы знаходзімся на зацягнутых гастролях. Тым больш, у нас пастаянна розныя справы, не сядзім на адным месцы. Атрымліваецца, што мы стасункі з Радзімай паставілі на паўзу, але ўсё роўна — шмат якія рэчы дагэтуль не перавозілі.Яшчэ летам мінулага году, калі мы паехалі граць канцэрты, увесь час хацелі вярнуцца, але нешта гэтаму замінала.
То былі нейкія справы, то ў Беларусі пачыналіся рэпрэсіі супраць музыкантаў. Гэта ўсё адцягвала вяртанне, а потым з’явілася столькі справаў, што ўжо цяжка знайсці час, каб наведаць Радзіму.— І разумення, што гэта ўсё доўгая эміграцыя, няма?— Не, такога не адчуваю. Я і раней выязджаў на досыць доўгія тэрміны.
Гэты, праўда, найдаўжэйшы, ужо год цягнецца. Але паколькі ты змяняеш краіны, пастаянна бачыш штосьці новае, усё гэта можна залічыць як цікавае падарожжа. Але ж натуральна, па Беларусі сумуеш.
Напэўна, больш па беларускай прыродзе, вясковых ландшафтах.— Зараз вы граеце канцэрты ў розных краінах: Літва, Польшча, Чэхія, і збольшага вас прыходзяць паслухаць беларусы. Наколькі моцна гэтыя выступы адрозніваюцца ад тых, што былі ў Беларусі?— Глабальнага адрознення не бачу, беларусы досыць падобныя ва ўсім свеце. І зараз яны гавораць прыкладна адно і тое ж: калі можна будзе вярнуцца дамоў, калі скончыцца вайна.
Читать на charter97.org