
Аляксей Трубкін: Слуцкі збройны чын можна назваць беларуска-савецкай вайной
«Радыё Рацыя» паразмаўляла з краязнаўцам Аляксеем Трубкіным:- Наколькі для цябе асабіста 27 лістапада сапраўды важная дата?– Для мяне канешне яна важная, я мяркую яна важная для ўсіх беларусаў. У кантэксце таго, што мы ўсё ж такі знаходзімся ў Беластоку, варта прыгадаць, што хоць Слуцк падаецца і далёка, далёка ад Беластока, тым не менш непасрэдна звязаны з лёсам случчакоў. Менавіта ў Беластоку месціўся лагер, у якім нядоўгі час польскія ўлады ўтрымлівалі інтэрнаваных случчакоў, якія перайшлі на польскі бок і здаліся, а пасля ўтрымліваліся ў гэтым лагеры ў Беластоку.
Мала хто ведае, што гісторыя случчакоў таксама звязаная з Беластокам.- Што мы маем на ўвазе, калі гаворым Слуцкі збройны чын?– Гэта вельмі складанае, няпростае пытанне, на жаль мала вывучанае. Кажуць Слуцкі збройны чын – гэта перадусім на эміграцыі, кажуць Слуцкае паўстанне – гэта тэрмін хутчэй унутрыбеларускі. Я падтрымліваю меркаванне, што гэтую з’яву, гэты Слуцкі збройны чын можна назваць беларуска-савецкай вайной.Гэта была частка ўзброенай барацьбы Беларускай Народнай Рэспублікі, на жаль даволі непрацяглая, але гэта тое, што заслугоўвае ўвагі і павагі.
Насамрэч мы мала пра гэта ведаем. Зроблена вельмі шмат, каб прынізіць гэты чын, подзвіг беларусаў, які быў здзейснены. Насамрэч гэта вельмі важная падзея пра якую, я думаю, нам давядзецца яшчэ шмат даведацца.
Я лічу, што гэта адна з найбольш значных падзей у гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.- Ты прыйшоў у студыю з паштоўкай. Распавядзі, што на гэтым здымку?– Цікавы, легендарны здымак. Напэўна найбольш распазнавальны.
Читать на charter97.org