



Таварыства беларускай культуры Літвы адсвяткавала 35-годдзе
Альфонсас Аўгуліс, дацэнт кафедры гісторыі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага, доктар Русціс Камантавічус, дырэктар Літоўскага фонду культуры і ўнук Вацлава Ластоўскага Рымантас Матуліс ды іншыя, паведамляе «Радыё Рацыя».Як кажа старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч, выйшла так, што іх арганізацыя мае больш стасункаў з літоўскімі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі ўстановамі, чым з беларускімі арганізацыямі:– Беларускіх арганізацый тут больш за 35, перад канферэнцыяй я шмат каму разаслаў запрашэнні: не адказалі, не павіншавалі, не прыйшлі, за выключэннем Валянціна Стэха. Але яго арганізацыя заснавалася яшчэ раней за ТБК. Вось мы існуём паміж сабой.
А так можна, нават лагічна было б, атрымаць віншаванні ад іншых беларускіх арганізацый. Гэтага не адбылося.На канферэнцыі было закранутае пытанне цяперашніх стасункаў літоўцаў і беларусаў. Дацэнт кафедры гісторыі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага, доктар Русціс Камантавічус сказаў, што літоўцы не хочуць заўважаць беларусаў.
І гэта выклікала ў некаторых гарачую дыскусію.– Па меншай меры беларускі погляд на літоўцаў нашмат больш пазітыўны, чым літоўцаў на беларусаў. То бок праблема тут у двухбаковых рашэннях не на беларускім баку, а на літоўскім. Гэта літоўцы не хочуць бачыць.
Яны бачаць і адначасова не хочуць бачыць. Трэба рашаць у першую чаргу на літоўскім баку.А зараз што атрымліваецца, што ўсе ў Літве занятыя пытаннямі, калі беларусы акупуюць Вільню, той жа літвінізм, калі аднімуць мінулае. Вось такое трызненне.Нягледзячы на такія непаразуменні, на імпрэзе прысутнічала шмат літоўцаў, якія падтрымліваюць беларусаў, а само свята пачалося з выканання двух гімнаў – Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі:На святкаванні таксама прысутнічалі ўніяцкія святары, якія
. Читать на charter97.org
