

Алена Лапцёнак: Трэба нагадваць міжнароднай супольнасці, каб яны працягвалі змагацца і за Беларусь
«Радыё Рацыя» Алена Лапцёнак, якая вымушана пакінула Радзіму, а цяпер, сярод іншага, дапамагае ўцекачам з Украіны.— Ужо пэўны час Вы знаходзіцеся па-за Беларуссю не па сваім уласным жаданні. Як Вашыя справы і настрой?— Нягледзячы на тое, што фізічна я знаходжуся па-за Беларуссю, безумоўна, знаходжуся ў беларускім кантэксце. Працягваюцца рэпрэсіі ў краіне.
Які тут можа быць добры настрой?— Вы асабіста далучыліся да справы дапамогі ўкраінскім уцекачам у Польшчы, якая вельмі шчыра іх прыняла. Раскажыце пра вашую валанцёрскую дзейнасць.— Я апынулася ў Кракаве. Гэта горад недалёка ад мяжы, і туды ехалі цягнікі з уцекачамі.
Іх было вельмі шмат. Польшча вельмі шчыра падключылася да дапамогі. Спатрэбіўся пэўны час для ўладаў, каб яны наладзілі гэтую працу.
І таму валанцёрскія ініцыятывы вельмі спатрэбіліся. Зараз ідзе больш сур’ёзная праца, але існуе і валанцёрскі пункт, які ўзнік пры дапамозе беларусаў. Там шмат беларусаў валанцёрыць, проста ўжо няма такой колькасці бежанцаў.
Едуць людзі траўмаваныя і псіхалагічны стан у іх не вельмі просты. Тут мусяць быць спецыялісты.— За час, калі Вы дапамагалі ўцекачам з Украіны, ці было негатыўнае стаўленне да таго, што Вы – беларуска?— Не, я не сутыкалася. Адзіны момант такі быў малапрыемны ад валанцёркі.
Гэта былі не негатыўныя выказванні супраць мяне, а пра тое, што вось, мы, беларусы, не змаглі. Што беларусы такія нямоглыя. А вось мы, украінцы, нам пад сілу тое і тое.
Я не стала спрачацца, бо гэта бессэнсоўна. Калі чалавек мае такія перакананні, які сэнс яму нешта даказваць?— Або даказваць, што мы мала ці слаба пратэставалі?— Па-першае, два гады прайшло, а ў нас не заканчваюцца рэпрэсіі. Калі, напрыклад, затрымалі Аксану Колб, – чалавека, з якім я сябрую, і якая заставалася да
. Читать на charter97.org