«А потым дывэрсанты захапілі Стоўпцы і абрабавалі цягнік пад Лунінцам»
Яўгенія Прыгожына, паведамленьні пра якую зьявіліся 23 жніўня, вядома, здольная ўнесьці значныя карэктывы ў стаўленьне да гэтай праблемы. Але гэта калі і адбудзецца, то не адразу. Як не адразу зьнікнуць (калі толькі ўвогуле зьнікнуць) падразьдзяленьні «Вагнэра» зь беларускай тэрыторыі і суцішацца каардынаваныя беларускімі і расейскімі ўладамі атакі мігрантаў на памежныя кардоны краінаў Эўразьвязу.
Зусім магчыма, што Лукашэнка сам перахопіць кантроль над групоўкай «Вагнэра», якая застаецца ў Беларусі. У кожным разе, нават калі зьвесткі пра гібель Прыгожына цалкам пацьвердзяцца, пагрозаў для заходніх суседзяў з боку Беларусі гэта зусім не ўхіляе.Часам і ўнутры Польшчы, і сярод яе заходніх саюзьнікаў да гэтых прыгатаваньняў ставяцца з пэўнай доляй паблажлівасьці, скепсісу і нават іроніі. Маўляў, ну якую рэальную ваенную пагрозу для магутнай машыны NATO могуць уяўляць некалькі тысяч чалавек? Яны ж не самазабойцы.
Навошта перабольшваць пагрозу, а тым больш цалкам закрываць дзяржаўную мяжу, магчымасьць чаго на высокім узроўні абмяркоўваецца якраз у гэтыя дні?Але ніхто і не чакае, што некалькі тысяч баевікоў Прыгожына раптам шырокім фронтам пойдуць захопліваць Сувалкі і штурмам прабіваць калідор да расейскага калінінградзкага эксклаву. Небясьпека ў іншым. І яна не прыдуманая, ня плод фантазіі — пра яе рэальныя абрысы палякі ведаюць з уласнага гістарычнага досьведу.Польская дзяржава сто гадоў таму перажывала нешта вельмі падобнае.
Читать на charter97.org