
Жыхарка Чарнігава: Горад мужна трымае абарону
Радыё Рацыя – жыхарка Чарнігава – спадарыня Вольга.- Ці зараз Вы знаходзіцеся ў бяспечным месцы?Вольга: Гэта адносня бяспечнае месца. У мяне старэнькая маці і я не магу хаваць яе па падвалах – яна проста гэтага не вытрымае. Мы зрабілі сабе “бункер”, як змаглі, паміж дзьвюма нясучымі сценамі.
І там мы ўтрох. З намі яшчэ мой брат. Вельмі нязручна.
Спім у шапках, каб зберагчы галаву.- З раніцы з’явілася інфармацыя, што сёння ў Чарнігаве падчас бамбардавання загінула шмат людзей: 38 мужчын і 9 жанчын.- Так, 47 чалавек загінулі падчас бамбардавання вялікага мікрараёну. На жаль, у людзей, якіх дасталі з-пад завалаў, не было шанцаў выжыць. Аднак гэтага варвара знішчыў наш цывільны ў вайсковым запасе чалавек.
І калі расстралялі самалёт, пілот варожы, катапультаваўся. Аднак нашая хлебасольная ўкраінская зямелька яго прыняла так, што ён разбіўся, загінуў. Наша зямля дала яму такі адказ.- Як выглядае сёння жыццё ў вашым горадзе?- У нас адна доўгая-доўгая паветраная трывога.
Максімальны перапынак паміж трывогамі сёння быў дзесьці 20 хвілін. То перадыхнуць, прыгатаваць ежу, не паспяваеш.- Але можна сказаць, што Чарнігаў яшчэ абараняецца?- Чарнігаў вельмі добра абараняецца. У нас вельмі моцная тэрытарыяльная абарона.
Багата Узброеных сіл Украіны кінута на Чарнігаў. Мы верым у свае Узброеныя сілы, у сваіх мужных абаронцаў, у тэрабарону. Каб вы толькі бачылі наш дух на абарону роднага краю! Колькі людзі для гэтага робяць.
Мы гатуем салдатам ежу, у мірны час гэта былі кавярні-рэстараны, а зараз проста цэнтры, якія 24 гадзіны гатуюць ежу нашым абаронцам. І я, і суседзі, сябры, усе мы, якая ёсць каша, бульба, боршч, мы ўсё гэта пакуем, прыязджаюць мікрааўтобусы, і нашым абаронцам на лінію фронту мы перадаем. Дух у Чарнігаве вельмі баявы!-
. Читать на charter97.org