

Ян Грыб: Пратэстны настрой, як магма з вулкана, выльецца і змяце гэты рэжым
Ян Грыб – знакавая асоба сталічных вулічных шэсцяў. Яго ведаюць у твар не толькі тысячы пратэстоўцаў, але і сілавікі, сярод якіх неўтаймоўны пенсіянер праводзіць выхаваўчую працу.
І часам – даволі паспяхова… Як яму гэта ўдаецца, Ян Грыб расказаў у рэдакцыі "Народнай Волі".– Спадар Ян, вельмі своеасабліва "павіншавала" вас дзяржава з Калядамі – вялізным штрафам. Судзілі і штрафавалі вас не ўпершыню, за што гэтым разам?– За акцыю пенсіянераў, што адбылася 4 студзеня.
У гэты дзень мы, чалавек 300 бабулек і дзядулек, сабраліся на станцыі метро "Усход". Сталі ў ланцуг уздоўж праспекта Незалежнасці з бел-чырвона-белымі сцягамі, скандзіравалі "Жыве Беларусь!", "Лукашэнку ў аўтазак!", "Верым, можам, пераможам!".
Пастаялі, праўда, нядоўга. Хвілін
. Читать на charter97.org