Як расіянін, які жыве ў Бабруйску, цалкам перайшоў на беларускую мову
Рынат Выстаробскі нарадзіўся ў сталіцы Бураціі – Улан-Удэ (Расія). У Беларусь ён трапіў, калі яго бацькі разышліся, і маці пераехала да сваіх далёкіх родзічаў у Бабруйск.
Рынат па-ранейшаму застаўся грамадзянінам Расіі, і карыстаецца пашпартам с двухгаловым арлом. Але яго адметнасць не ў гэтым, а ў тым, што хлопец у паўсядзённым жыцці карыстаецца толькі беларускай мовай.
Вabruysk.by спытаў Рыната Выстаробскага, чым адрозніваецца Расія ад Беларусі, як ён стаў размаўляць па-беларуску, і як да гэтага факта ставяцца тыя, хто яго чуе.– Бабруйск, як і іншыя беларускія гарады, адрозніваецца ад расійскіх перш-наперш чысцынёй вуліц і ландшафтнай прыгажосцю. Калі параўноўваць агульна, узровень жыцця ў Беларусі вышэйшы, чым у Расіі.
Читать на charter97.org
