
Выстава “Пад знакам Крэўскай уніі” адкрылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі
Крэўскі замак, несумненна, - важнейшы архітэктурны помнік ХІV стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. У пачатку ХІV стагоддзя вялікі князь Гедымін пачаў яго будаўніцтва для аховы сваіх уладанняў. Кажуць, што ўзводзілі замак сапраўдныя волаты, пра гэта сведчаць вялізныя валуны, якія ёсць у яго сценах.
Навуковы супрацоўнік музея Аксана Гейбовіч падчас адкрыцця выставы зазначыла: “У 1385 годзе ў Крэва з’ехаліся князі і польскія паслы, каб заключыць Крэўскую унію. Моцна спрачаліся тады прадстаўнікі дзвюх дзяржаў, дабіваліся большых выгод для сваіх бакоў. Каб вялікі князь ВКЛ Ягайла не адмовіўся, прапанавалі ў жонкі 12-гадовую каралеву польскую Ядвігу. Ягайла згадзіўся. Ажаніўся, стаў каралём Польшчы, прыняў
Читать на grodnonews.by


