



Вядомаму беларускаму мастаку Рыгору Сітніцу – 65
Рыгору Сітніцу – 65! Гэтую дату паэт, жывапісец адзначыў паэтычна-музычнай імпрэзай «Калядны дывертысмент» у менскім касцёле Святога Роха, што на Залатой Горцы? піша сайт racyja.com.Пра падзею распавядае сам творца:– Гэта мой чарговы – адзін са шматлікіх калядных канцэртаў, паэтычна-музычная кампазіцыя «Калядны дывертысмент». Яна была падрыхтаваная летась да Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Мы яе адыгралі ў Чырвоным касцёле, на вялікі жаль, сёлета мы туды патрапіць не можам, але вось, касцёл Найсвяцейшай Троіцы – касцёл Святога Роха нас прывеціў. У межах каляднага фестывалю тут штодня адбываюцца музычныя імпрэзы.Рыгор Сітніца чытаў уласныя вершы каляднай і навагодняй тэматыкі, паэтычныя казкі.
Читать на charter97.org