
Ужо пяты! У мінулыя выхадныя сяброў у Дзятлава запрасіў “Зецельскі фэст”
Раённае штогадовае свята – фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” – сёлета праходзіць пяты раз, распавядае "Перамога". Праект стаў папулярным як у сем’яў-удзельніц, так і ў гледачоў нашага раёна.
На плошчы райцэнтра фестываль зноў сабраў гараджан і гасцей, якія цэняць сямейныя каштоўнасці, захоўваюць традыцыі сваёй сям’і, робяць добрыя справы на карысць малой радзімы і прадаўжаюць сябе ў дзецях і ўнуках. “На свята!” – такой танцавальнай кампазіцыяй далучыцца да ўрачыстасці “Зецельскага фэсту” прысутных запрасіў танцавальны калектыў “Сунічкі”.
Дзятлаўчан, якія прыйшлі на свята, павітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Ён зазначыў, што сям’я – гэта фундамент і будучыня нашай краіны, бо менавіта тут зараджаюцца
. Читать на grodnonews.by
