

Уладзімір Някляеў: Я пішу дзеля таго, каб не звар’яцець
Міхася Стральцова сёлета праходзіў у Вільні. Гасцей прытуліў Саюз пісьменнікаў Літвы, прычым са сваім мінімальным удзелам. Усе пляцоўкі былі аддадзены беларускім паэтам і перакладчыкам, палова з якіх прыехала на фестываль здалёку, не з-за літоўска-беларускай мяжы.
Уладзімір Някляеў, які пагадзіўся адказаць на пытанні «Народнай волі», прыляцеў з польскага Уроцлава, дзе перабывае, так бы мовіць, у доўгатэрміновай творчай камандзіроўцы. — Уладзімір Пракопавіч, дзесяць Стральцоўскіх фестываляў прайшлі ў Мінску і былі заўважнымі культурнымі падзеямі ў жыцці беларускай сталіцы. Але з’язджаюць людзі, з’ехаў і фестываль. Мне здаецца, найбольш гэтаму здзівіўся б сам Стральцоў, калі б даведаўся пра паэтычны фестываль яго імя ў выгнанні.— Ён бы меў права не толькі здзівіцца, але і абурыцца.
Я разумею — у Беларусі ідзе змаганне з палітычнымі апанентамі, але Міхась Стральцоў ніякіх адносін да палітыкі не меў за ўсё жыццё. Стральцоўская творчасць — гэта чыстая паэзія. І Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова была створана, каб адзначыць высакароднасць, рыцарства і сумленне ў беларускай паэзіі.
На нашых вачах усё гэта вымятаецца з Беларусі, што, як мінімум, недальнабачна. Пры ўсім тым, што сёння адбываецца ў краіне, я бачу, што ва ўладзе ўсё ж засталіся людзі, якія разумеюць, што краіна Беларусь павінна мець будучыню. Але беларуская будучыня немагчымая без такіх постацей, як Стральцоў.
Читать на charter97.org
