




Украінскі дэпутат: Гэта русыфікацыя ператварыла Беларусь у пляцоўку, зь якой РФ бамбіць нас
«Радыё Свабода» разважае дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, гісторык, былы кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Ўладзімер Вятровіч.— Пасьля 24 лютага прапаганда ў Беларусі фактычнае капіюе расейскую і апраўдвае вайну, сьцьвярджаючы, што ўкраінцы — «нацысты». У якасьці доказу прыводзяцца гістарычныя «аргумэнты». Што вы на гэта адкажаце як гісторык?— Гэта тыповыя расейскія міты, задача якіх, з аднаго боку, умацоўваць у сьвядомасьці беларусаў савецкія стэрэатыпы, а з другога боку — дыскрэдытаваць украінскі вызвольны рух і стаяць на перашкодзе ўкраінска-беларускага паразуменьня.
Мне цяжка прыгадаць нейкія складаныя старонкі гістарычнага ўзаемадзеяньня нашых народаў. Калі гаварыць пра суседзкія народы, то гісторыя ўкраінскага і беларускага народаў, у параўнаньні зь іншымі, мае нашмат менш канфліктных старонак. Магчыма, таму, што абодва нашыя народы праходзілі вельмі падобны гістарычны шлях, належалі да падобных імпэрый, і гэта было гарантыяй узаемаразуменьня, якое пазбаўляла ад канфліктных тэмаў.
Таму я заклікаю чытаць і вывучаць гісторыю і не глядзець на гісторыю праз прызму савецкай ці расейскай прапаганды. Па сутнасьці, гэта адна прызма, але расейская прапаганда выкарыстоўвае проста сучасныя мэтады данясеньня абсалютна савецкіх мэсыджаў.— Прозьвішча Бандэры цяпер гучыць, магчыма, часьцей за Зяленскага ці Залужнага. Частка беларусаў, якая нават падтрымлівае Ўкраіну, шчыра не разумее, навошта Ўкраіна робіць нацыянальным героем чалавека, якога абвінавачваюць у тым, што ён ініцыятар злачыннай ідэалёгіі?— Бандэра — тыповы прадстаўнік украінскага вызвольнага руху, які вельмі падобны на вызвольныя рухі іншых народаў.
Читать на charter97.org