У Оршы малююць мурал Уладзіміра Караткевіча — па ініцыятыве мецэната Андрэя Балабіна
У Оршы на сцяне дома на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жана-Поля Марата малююць мурал да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пра гэта паведамляецца ў групе фестывалю «Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча» ў фэйсбук.Працу над муралам плануюць скончыць 23 лістапада.
А 26 лістапада будзе адзначацца 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.Аўтар графіці - аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў. У эскізе выкарыстаны малюнкі Караткевіча і фрагменты яго рукапісаў.Мурал з’явіцца па ініцыятыве мецэната Андрэя Балабіна, які ў кастрычніку 2018 года набыў родны дом Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і плануе ператварыць яго ў музей і цэнтр культуры.Сцяна будынка, на якой малююць партрэт Караткевіча, выходзіць на вуліцу ў яго
. Читать на news.tut.by

